З'езд цалкам ухваляе працу Цэнтральнай Камісіі па праверцы дысцыпліны 17-га склікання.
  2012-11-14 14:06:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18-ы Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая разгледзеў і зацвердзіў даклад аб рабоце Цэнтральнай Камісіі па праверцы дысцыпліны.

З'езд лічыць, што пасля 17-га з'езда КПК дзякуючы цвёрдаму і дзейснаму кіраўніцтву ЦК партыі, агульным намаганням самой партыі і ўсяго грамадства, дасягнуты прыкметныя поспехі ў галіне будаўніцтва партыйнага стылю, што надзейна гарантуе развіццё ўсёй справы партыі і краіны ў цэлым.

З'езд абавязвае Цэнтральную і мясцовыя дысцыплінарныя камісіі высока несці сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, кіравацца тэорыяй Дэн Сяапіна, важнымі ідэямі трайнога прадстаўніцтва і навуковай канцэпцыяй развіцця, цалкам выконваць свае абавязкі, прадугледжаныя Статутам партыі.

Парткомам трэба будзе і надалей узмацняць кіраўніцтва дысцыплінарнай праверкай. Акцэнтуючы ўвагу на падтрыманне сувязяў партыі з народнымі масамі, усяляк ўзмацняць будаўніцтва, з усёй сур'ёзнасцю вырашаць у яго працэсе тыя праблемы, на якія народныя масы востра скардзяцца. У выніку дамагацца таго, каб кадравыя работнікі заставаліся сумленнымі, урад - непадкупным, а палітыка - чыстай, ствараючы тым самым дзейсныя гарантыі для ажыццяўлення найважнейшых рашэнняў і стратэгічных установак 18-га Усекітайскага з'езда КПК. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040