У Пекіне завяршыўся 18-ы Усекітайскі з'езд КПК
  2012-11-15 09:26:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне завяршыўся 18-ы Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая. На яго заключным пасяджэнні прынята рэзалюцыя па дакладзе ЦК КПК 17-га склікання, рэзалюцыя па дакладзе аб рабоце Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны і рэзалюцыя аб папраўках да Статута КПК.

На заключным пасяджэнні 18-га з'езда КПК абраны новы склад Цэнтральнага камітэта КПК і новы склад Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны.

На пасяджэнні Ху Цзіньтаа сказаў: "Мы цвёрда верым, што рашэнні, прынятыя на канферэнцыі, звязаны з вялікай справай будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай, ажыццяўленнем палітыкі адкрытасці і рэформ, з партыйным будаўніцтвам. Яны маюць вялікае практычнае і далёка ідучае гістарычнае значэнне".

З'езд пагадзіўся з вынікамі дзесяцігадовай работы, праведзенай пасля XVI з'езда. З'езд лічыць, што за апошняе дзесяцігоддзе краіна паспяхова адбіла цэлы шэраг сур'ёзных выклікаў і энергічна прасунула сацыялізм з кітайскай спецыфікай на новы этап развіцця, замацавала і развіла рэформы, адкрытасць і сацыялістычную мадэрнізацыю ў цэлым; за гэты перыяд удалося падняць міжнародны статус Кітая, ярка прадэманстраваць велізарныя перавагі і магутныя сілы сацыялізму з кітайскай спецыфікай, узмацніць пачуццё гонару і згуртаванасці кітайскага народа.

Найважнейшая ўвага на з'ездзе была нададзена барацьбе з карупцыяй. З'езд падкрэсліў, што ў барацьбе з карупцыяй важна выкарыстоўваць меры з акцэнтам на прафілактыку і дамагацца таго, каб кадравыя работнікі заставаліся сумленнымі, урад – непадкупным, а палітыка – чыстай.

З'езд лічыць, што з часу XVI з'езда кітайскія камуністы пад кіраўніцтвам Ху Цзіньтаа працягвалі кіравацца тэорыяй Дэн Сяапіна і важнымі ідэямі трайнога прадстаўніцтва. У рэчышчы новых патрабаванняў часу на аснове глыбокага разумення сітуацыі яны змаглі адказаць на пытанні аб тым, па якім шляху павінна ісці развіццё ў новых умовах, разам з гэтым распрацавалі навуковую канцэпцыю развіцця, якая бачыць у чалавеку аснову асноў, і мае намер забяспечыць для народа больш шырокія рамкі дэмакратыі, рэалізаваныя на практыцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040