Добрасумленнае вывучэнне і поўная рэалізацыя духу 18-га з'езда КПК з'яўляюцца цяпер першачарговай палітычнай задачай. Ён выказаў шчырае спадзяванне, што ўся партыя, уся армія і ўсе народнасці Кітая пад кіраўніцтвам ЦК КПК з Сі Цзіньпінам у якасці генеральнага сакратара будуць рашуча і няўхільна рухацца па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, разнявольваць мысленне, праводзіць палітыку рэформаў і адкрытасці, збіраць сілы, пераадольваць цяжкасці, каб атрымаць новыя перамогі ў барацьбе за пабудову сярэднезаможнага грамадства і новыя перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай. "Перамогі належаць нашай вялікай партыі, перамогі належаць нашай вялікай Радзіме, перамогі належаць нашаму вялікаму народу", - сказаў Ху Цзіньтаа.
Сі Цзіньпін у сваім выступленні адзначыў, што ЦК КПК з таварышам Ху Цзіньтаа ў якасці генеральнага сакратара вёў усе народнасці Кітая да бліскучых здзяйсненняў. Каб, захоўваючы ранейшае, пракладваць новую дарогу для партыі і народа, таварыш Ху Цзіньтаа, а таксама таварышы У Банго, Вэнь Цзябаа, Цзя Цінлінь, Лі Чанчунь, Хэ Гацян, Чжоу Юнкан і іншыя першымі сыходзяць з кіруючых пастоў ў ЦК КПК, гэта дэманструе высокія маральныя якасці, высакароднасць і душэўную чысціню. "Мы выказваем ім глыбокую павагу. Толькі што зробленае таварышам Ху Цзіньтаа выступленне з'яўляецца для нас сапраўдным стымулам і велізарным імпульсам. Мы абавязкова цвёрда запомнім наказы, будзем старанна вывучаць, распаўсюджваць і рэалізоўваць дух 18-га з'езда КПК, прыкладаць сумесныя намаганні ў барацьбе за усёабдымную пабудову сярэднезаможнага грамадства ", - заявіў Сі Цзіньпін. - 0 -