Сі Цзіньпін заклікаў КПК прыслухоўвацца да крытыкі
  2013-02-08 10:20:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін заклікаў КПК быць цярплівай да крытыкі і да поглядаў некамуністаў.

Сі Цзіньпін зрабіў гэту заўвагу на прыёме з нагоды надыходзячага Новага года па кітайскім месячным календары для членаў дэмакратычных партый, Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, а таксама беспартыйных дзеячаў.

Ён адзначыў, што крытыка ад некамуністычных дзеячаў дапаможа КПК выяўляць, аналізаваць і вырашаць праблемы.

Сі Цзіньпін запатрабаваў ад камітэтаў КПК усіх узроўняў з гатоўнасцю прымаць і вітаць кантроль з боку некамуністычных партый і дзеячаў для паляпшэння стылю і якасці сваёй работы.

На прыёме таксама прысутнічалі члены ПК Палітбюро ЦК КПК Лі Кэцян і Юй Чжэншэн. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040