Кітай: у 2013 годзе будзе сфарміравана адзіная агульнанацыянальная інфармацыйная сістэма ў галіне донарства органаў
  2013-02-25 16:27:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2013 годзе ў Кітаі будзе сфарміравана адзіная агульнанацыянальная інфармацыйная сістэма ў галіне донарства органаў, што дапаможа забяспечыць навуковую, адкрытую і празрыстую дзейнасць у гэтым напрамку, заявіла нядаўна сакратар партгрупы, намеснік старшыні Кітайскага таварыства Чырвонага Крыжа Чжаа Байгэ на нарадзе ў Цяньцзіні па пытаннях садзейнічання ажыццяўленню "Палажэнняў горада Цяньцзінь аб ахвяраванні чалавечых органаў". Указаныя палажэнні, якія ўступаюць у сілу 1 сакавіка бягучага года, з'яўляюцца першым у Кітаі мясцовым заканадаўчым актам, які рэгламентуе донарства органаў.

Як паведамляецца, з 2010 года па даручэнні Міністэрства аховы здароўя КНР Кітайскае таварыства Чырвонага Крыжа пачало работу ў сферы донарства чалавечых органаў. У цяперашні час у 19 правінцыях і гарадах цэнтральнага падпарадкавання ажыццяўляецца эксперымент па ахвяраванні чалавечых органаў. Па стане на 21 лютага гэтага года, у краіне зафіксаваны 641 выпадак добраахвотнага донарства, былі ахвяраваны 1756 органаў, дзякуючы чаму былі выратаваны жыцці дзясяткаў сотняў цяжка хворых.

Па словах Чжаа Байгэ, у гэтым годзе работа будзе разгорнута ва ўсіх адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню. Важнейшай задачай Таварыства Чырвонага Крыжа з'яўляецца стварэнне сістэмы кантролю за працай па ахвяраванні чалавечых органаў, уключаючы стварэнне адзінай агульнанацыянальнай інфармацыйнай сістэмы. -0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040