Ван Цішань заклікаў да барацьбы з карупцыяй і марнатраўствам
  2013-02-26 16:03:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Ван Цішань, выступаючы з рабочым дакладам на 2-м пленарным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання, заклікаў да барацьбы з карупцыяй, а таксама з празмернасцямі і марнатраўствам сярод дзяржаўных чыноўнікаў.

Поўны тэкст яго выступлення апублікаваны ў панядзелак інфармацыйным агенцтвам Сіньхуа.

Ван Цішань адзначыў, што неабходна строга рэгламентаваць замежныя паездкі чыноўнікаў за кошт дзяржавы, асабліва тыя, што здзяйсняюцца на падставе ўдзелу ў сходах, трэнінгах, правядзення інспекцыйнай працы або даследаванняў.

"Усе віды экскурсійных падарожжаў за кошт дзяржаўнай казны павінны быць цалкам забароненыя", - сказаў Ван Цішань, дадаўшы, што партыйным членам варта быць ашчаднымі і пазбягаць празмернасцяў і марнатраўства.

Устаноўкі і загады "чыстага кіравання" павінны строга выконвацца, а спробы злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах павінны быць выкаранены, адзначыў Ван Цішань.

"Чыноўнікі розных узроўняў, асабліва якія займаюць кіруючыя пасады, павінны быць патрабавальныя да сябе і служыць прыкладам для іншых. Ім трэба ўзмацніць абмежаванні ў дачыненні да іх сваякоў і супрацоўнікаў з тым, каб яны не мелі ніякіх прывілеяў", - адзначыў ён.

"Падтрыманне палітычнай дысцыпліны павінна быць прыярытэтам у рабоце органаў па праверцы дысцыпліны розных узроўняў", - сказаў Ван Цішань, заклікаючы да строгіх пакаранняў тых, хто яе парушае.

"Забаронена адкрыта выступаць, ці публікаваць думкі, якія ідуць насуперак з рашэннямі ЦК КПК", - сказаў ён.

Ван Цішань таксама заклікаў да ўзмацнення мер па спыненні ўцёкаў карумпаваных чыноўнікаў у іншыя краіны і вяртанні ў казну выкрадзеных сродкаў.

Ён падкрэсліў неабходнасць удасканалення антыкарупцыйнага заканадаўства і адпаведных палажэнняў. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040