Першы ў Кітаі авіяносец "Ляанін" упершыню прычаліў у ваенным порце ў Ціндаа
  2013-02-27 14:25:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы ў Кітаі авіяносец "Ляанін" сёння ў першай палове дня ўпершыню прычаліў ў новазбудаваным ваенным порце ў горадзе Ціндаа / правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай /, што азначае тое, што кітайскі ваенны порт для авіяносцаў ужо ў стане прыняць гіганцкія ваенныя караблі.

Новая ваенная гавань пабудавана пад кіраўніцтвам ВМС НВАК, на працу пайшло 4 гады. Авіяносец "Ляанін", які ў аўторак адплыў ад прыстані Даляньскага суднабудаўнічага завода ў Паўночна-Усходнім Кітаі, працягне тут наступныя выпрабаванні і трэніроўкі.

"Ляанін" быў афіцыйна перададзены на ўзбраенне ВМС НВАК 25 верасня 2012.

Прыняцце на ўзбраенне войскам першага кітайскага авіяносца дазволіла Кітаю стаць дзесятай у свеце краінай, якая мае ў складзе ўзброеных сіл авіяносец, а таксама апошняй дзяржавай-пастаянным членам СБ ААН, якая атрымала авіяносец.

Да ўступлення ў строй першы кітайскі авіяносец ужо прайшоў хадавыя выпрабаванні на працягу 13 месяцаў, зрабіў 10 выхадаў у адкрытае мора.

Першы кітайскі авіяносец быў створаны на базе недабудаванага савецкага авіянясучага крэйсера "Вараг", набытага ва Украіне ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Па атрыманых дадзеных, "Вараг" з'яўляецца авіяносцам з традыцыйнымі рухавікамі, яго праектнае стандартнае водазмяшчэнне складае каля 57 тыс. тон, а водазмяшчэнне пры поўнай нагрузцы - 67 тыс. тон, на ім могуць змяшчацца прыкладна 50 самалётаў.-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040