Першы ў Кітаі ваенны порт для стаянкі авіяносца мае здольнасць комплекснага забеспячэння
  2013-02-28 16:29:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы ў Кітаі авіяносец "Ляанін" напярэдадні паспяхова прышвартаваўся ў першым у краіне ваенным порце для стаянкі авіяносца ў горадзе Ціндаа правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай). Гэта азначае, што порт ужо мае здольнасць комплекснага забеспячэння.

Прыстань для стаянкі авіяносца пабудавана з ужываннем канструкцый, якія дазваляюць эфектыўна выкарыстоўваць плошчу марской акваторыі і павысіць каэфіцыент швартавання караблёў, дзякуючы чаму порт можа прымаць адначасова вялікую колькасць буйных ваенных судоў. Прычым порт мае самы доўгі ў краіне хвалялом, здольны выстаяць у выпадку ўдару такога моцнага тайфуну, які ўзнікае раз у сто гадоў, паведаміў Хуан І, камісар інжынернага падраздзялення, якое пабудавала новы порт.

У мэтах забеспячэння якасці будаўнічых работ у порце былі створаны самыя буйныя ў краіне сховішчы пяску і жвіру, у якіх іх вільготнасць і тэмпература можа захоўвацца на стабільным узроўні пры любых умовах надвор'я, далей паведаміў ён.

Ваенны порт для стаянкі авіяносца звычайна павінен валодаць такімі ўмовамі, як вялізнай прасторай для стаянкі караблёў, дасканалай сістэмай тылавога забеспячэння, добрымі магчымасцямі для бягучага рамонту і зручнасцю бытавога абслугоўвання, адзначыў старэйшы інжынер Чжан Хун'у.

"Перш за ўсё порт павінен мець дастатковую прастору, якая дазваляе швартавацца не адзнаму атраду авіяносцаў. Па-другое, порт павінен прадастаўляць забеспячэнне і паслугі як розным відам ваенных судоў і самалётаў, так і іх экіпажам. Як вядома, адну трэць часу авіяносец павінен знаходзіцца ў рамонтным стане, таму ў порце неабходна ўсталяваць комплекснае рамонтнае абсталяванне, абслугоўваць і суды, і самалёты. Нарэшце, для афіцэраў і матросаў трэба стварыць камфортныя ўмовы жыцця, бо іх выдаткі на паўсядзённае жыццё могуць садзейнічаць павышэнню ўзроўню спажывання мясцовых жыхароў, вобразна кажучы, фарміруецца т. з. своеасаблівая гаспадарка авіяносца ", - распавёў Чжан Хун'у.-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040