Цзя Цінлінь: мэта ўсёй працы НПКСК заключаецца ў абароне інтарэсаў народа
  2013-03-04 09:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мэта ўсёй працы Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / НПКСК / заключаецца ў адстойванні інтарэсаў народа, заявіў старшыня Усекітайскага камітэта НПКСК Цзя Цінлінь, выступаючы са справаздачным дакладам аб рабоце Бюро УК НПКСК на 1 -й сесіі УК НПКСК 12-га склікання.

Ацэньваючы працу, праведзеную за мінулыя пяць гадоў, Цзя Цінлінь сказаў, што адстойванне кіраўніцтва з боку Камуністычнай партыі Кітая з'яўляецца карэннай перадумовай для існавання і развіцця НПКСК, асноўнай гарантыяй выканання функцый і праявы ролі НПКСК.

Патрыятызм і сацыялізм з'яўляюцца найважнейшымі прынцыпамі, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў розных партый, арганізацый, нацыянальнасцяў і грамадскіх колаў, што ўваходзяць у НПКСК, а згуртаванасць і дэмакратыя - гэта гістарычныя падставы стварэння і развіцця НПКСК, а таксама яго важная асаблівасць, адзначыў Цзя Цінлінь. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040