УК НПКСК актыўна пашырае сувязі з вонкавым светам – Цзя Цінлінь
  2013-03-04 09:20:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая актыўна пашырае і паглыбляе сяброўскія кантакты з адпаведнымі ўстановамі замежных краін і міжнароднымі арганізацыямі, што дало адчувальныя вынікі. Гэта канстатаваў старшыня УК НПКСК Цзя Цінлінь, выступаючы са справаздачным дакладам на штогадовай сесіі, якая пачала сваю работу.

УК НПКСК надае асаблівае значэнне актывізацыі кантактаў на высокім узроўні, сказаў ён, увага надаецца азнаямленню замежных партнёраў з палітычнай і партыйнай сістэмамі Кітая, з дасягненнямі ў галіне мадэрнізацыі краіны, а таксама з пазіцыяй Кітая ў пытаннях Тайваня, Тыбета і Сіньцзяна. Гэта работа заклікана пашырыць знаёмства міжнароднай супольнасці з Кітаем і паглыбіць палітычны ўзаемадавер.

Цзя Цінлінь адзначыў, што за мінулыя пяць гадоў па лініі УК НПКСК 163 кітайскія дэлегацыі здзейснілі візіты ў замежныя краіны, у той жа час УК НПКСК прыняў 61 дэлегацыю. Праведзена 7 міжнародных канферэнцый, у тым ліку "Форум 21-га стагоддзя" ў 2010 годзе.

УК НПКСК падтрымлівае сяброўскія кантакты з 253 установамі з 139 краін і 14 міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, падкрэсліў Цзя Цінлінь. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040