Афіцыйны прадстаўнік першай сесіі УСНП 12-га склікання Фу Ян аб парадку дня сесіі УСНП
  2013-03-04 15:28:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылася прэс-канферэнцыя, на якой афіцыйны прадстаўнік першай сесіі УСНП 12-га склікання Фу Ян праінфармавала, што маючая адбыцца сесія УСНП 12-га склікання адкрыецца ў першай палове дня 5 сакавіка і завершыць сваю работу ў першай палове дня 17-га чысла гэтага месяца, яна будзе падзелена на чатыры часткі.

У прыняты парадак дня сесіі будуць уключаны 16 задач, такіх, як заслухоўванне і разгляд справаздачнага даклада аб рабоце ўрада, разгляд і зацвярджэнне даклада аб выкананні плана сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2012 год і праекта плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2013 год, а таксама даклада аб выкананні цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў за 2012 год і праекта цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў на 2013 год, зацвярджэнне галасаваннем кандыдатуры членаў Фінансава-эканамічнай камісіі УСНП, заслухоўванне і разгляд дакладаў аб рабоце ПК УСНП, аб рабоце Вярхоўнага народнага суда КНР і пра работу Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР, разгляд праекта аб рэформе ў апараце Дзяржсавета КНР і трансфармацыі яго функцый, абранне старшыні ПК УСНП і яго намеснікаў, адказнага сакратара і членаў ПК УСНП, абранне старшыні КНР і яго намеснікаў, зацвярджэнне кандыдатуры прэм'ера Дзяржсавета КНР, віцэ-прэм'ераў і членаў Дзяржсавета, міністраў і кіраўнікоў дзяржкамітэтаў, а таксама дырэктара Народнага банка Кітая, галоўнага рэвізора і адказнага сакратара Дзяржсавета, абранне старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР, зацвярджэнне кандыдатур намеснікаў старшыні і членаў Цэнтральнага ваеннага савета КНР, абранне старшыні Вярхоўнага народнага суда і генеральнага пракурора Вярхоўнай народнай пракуратуры, прыняцце рашэння аб стварэнні васьмі спецыялізаваных камісій УСНП 12-га склікання і зацвярджэнне кандыдатуры іх членаў.

Фу Ян паведаміла, што ў першай палове 17 сакавіка пасля закрыцця 1-й сесіі УСНП 12-га склікання абраны новы прэм'ер Дзяржсавета КНР у суправаджэнні віцэ-прэм'ераў сустрэнецца на прэс-канферэнцыі з замежнымі і айчыннымі журналістамі і адкажа на іх пытанні. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040