Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення стратэгіі стымулявання развіцця пры дапамозе інавацый
  2013-03-05 10:32:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, старшыня ЦВС КПК Сі Цзіньпін сустрэўся з удзельнікамі 1-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 12-га склікання, якія прадстаўляюць навукова-тэхнічныя колы. Ён падкрэсліў, што стымуляванне развіцця пры дапамозе інавацый – найважнейшая стратэгія, якая засноўваецца на агульнай сітуацыі.

Выслухаўшы заўвагі ўдзельнікаў сустрэчы адносна развіцця навукі і тэхнікі ў краіне, Сі Цзіньпін назваў ажыццяўленне гэтай стратэгіі карэнным фарсіраваннем трансфармацыі мадэлі эканамічнага росту.

Ён падкрэсліў неабходнасць працягваць ісці па шляху самастойнай інавацыі з кітайскай спецыфікай, павышаць сваю ўпэўненасць у інавацыях, паглыбляць рэформу ў навукова-тэхнічнай галіне. Важна таксама садзейнічаць працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, даць ім прастору для рэалізацыі сваіх ідэй, аб'яднаўшы іх для барацьбы за ажыццяўленне "кітайскай мары". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040