Суадносіны полаў пры нараджэнні ў Кітаі складае 117,7
  2013-03-05 16:44:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, змешчанай у газеце «Жэньмінь жыбаа» са спасылкай на Дзяржкамітэт па народанасельніцтве і планаванні сям'і КНР, суадносіны полаў сярод немаўлят працягвае заставацца высокім на працягу ўжо больш за 30 гадоў. З 2009 года зафіксаваны 4-гадовы спад. Паводле апублікаваных Дзяржстатам Кітая даных, палавыя суадносіны пры нараджэнні ўпалі да 117,7 (г. зн. 117,7 хлопчыкаў на 100 дзяўчынак), што сведчыць аб эфектыўнасці комплексных мер у мэтах прадухілення дысбалансу паміж мужчынамі і жанчынамі.

Звычайна на кожныя 100 дзяўчынак прыпадае 103-107 хлопчыкаў. Паколькі каэфіцыент смяротнасці сярод хлопчыкаў вышэйшы, да ўзросту ўступлення ў шлюб колькасць мужчын і жанчын параўноўваецца. Палавыя суадносіны пры нараджэнні ў Кітаі з 108,47 у 1982 годзе выраслі да гістарычнага максімуму 121,2 – у 2004-м. Зараз колькасныя суадносіны полаў па-ранейшаму высокія. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040