Прагноз росту шырокай грашовай масы ў 2013 годзе знізіўся
  2013-03-06 09:52:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чакаемы 13-працэнтны рост паказчыка грашовай масы М2, які ўключае ў сябе колькасць наяўных грошай, грашовых сродкаў на разліковых рахунках і ва ўкладах насельніцтва Кітая - гэта прагноз, а не мэта, заявіў у аўторак Чжоу Сяачуань, дырэктар Народнага банка Кітая.

Падчас секцыйнай дыскусіі, якая прайшла ў рамках першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 12-га склікання, ён распавёў журналістам, што ў гэтым прагнозе адлюстроўваецца імкненне кітайскага ўрада стрымаць занадта хуткі рост грашовай масы.

Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада, прэм'ер дзяржсавета Кітая Вэнь Цзябаа адзначыў, што чакаемы рост паказчыка грашовай масы М2 у 2013 годзе складзе 13 працэнтаў.

"У параўнанні з папярэднімі паказчыкамі, прагноз павінен падкрэсліць, што шырокая грашовая маса ў Кітаі не павінна расці занадта хутка" - заявіў кіраўнік кітайскага Цэнтрабанка.

Гэты прагноз стаў самым нізкім з 2009 года, калі ўрад КНР стаў уключаць інфармацыю пра рост М2 ў штогадовыя даклады аб сваёй працы.

У 2012 годзе паказчык грашовай масы М2 у Кітаі вырас на 13,8 %. У папярэднія гады ў дакладах аб рабоце ўрада чаканыя паказчыкі росту М2 пазначаліся на ўзроўні 17 працэнтаў у 2009 і 2010 гадах, 16 працэнтаў у 2011 і 14 прац. у 2012 годзе. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040