Варта станоўча ацэньваць 7,8-працэнтны рост нацыянальнай эканомікі Кітая, зарэгістраваны ў 2012 годзе – кіраўнік Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформ Чжан Пін
  2013-03-06 15:14:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Варта пазітыўна ацэньваць 7,8-працэнтны рост нацыянальнай эканомікі Кітая, зарэгістраваны ў 2012 годзе. Пра гэта сказаў сёння кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ Чжан Пін на прэс-канферэнцыі, наладжанай у рамках 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання.

Прызначаны ў пачатку мінулага года паказчык у дачыненні да эканамічнага росту краіны на ўвесь 2012 год склаў 7,5%, нагадаў чыноўнік.

Чжан Пін даў зразумець, што 7,8-працэнтны рост нацыянальнай эканомікі быў дасягнуты ва ўмовах "закісання" міжнароднага фінансавага крызісу. Паводле яго слоў, разам з захаваннем дастаткова высокага тэмпу эканамічнага росту ў краіне назіраецца таксама далейшае павышэнне ўзроўню яго якасці і эфектыўнасці.

Чжан Пін лічыць, што 7,8-працэнтны эканамічны рост ужо лічыцца вельмі высокім тэмпам. Ацэньваючы леташнюю эканамічную сітуацыю і эканамічнае развіццё краіны, Чжан Пін падкрэсліў, што летась у Кітаі назіралася стабілізацыя эканамічнай сітуацыі, паляпшэнне эканамічнай структуры, стабільнасць цэн на тавары і паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040