Лю Юньшань: неабходна далейшае ўмацаванне ўпэўненасці ў сабе, самасвядомасці і ўласных сіл
  2013-03-07 09:44:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшань сустрэўся з дэлегатамі ад аўтаномнага раёна Унутраная Манголія / Паўночны Кітай /, які ён прадстаўляе, разам з імі разгледзеў і абмеркаваў даклад аб рабоце ўрада. Дэлегаты выступілі з нагоды працэса пабудовы сярэднезаможнага грамадства ва Унутранай Манголіі, а таксама абмеркавалі развіццё прыватнай эканомікі, развіццё павятовай эканомікі і іншыя пытанні, атмасфера на абмеркаванні была ажыўленай.

Лю Юньшань выказаў поўную згоду са зробленым прэм'ерам Вэнь Цзябаа дакладам аб рабоце ўрада. Ён паведаміў, што там падкрэсліваюцца дасягнутыя за апошнія 5 гадоў незвычайныя поспехі на шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Ён адзначыў, што даклад патрабуе працягваць рухацца па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, ажыццяўляць далейшае ўмацаванне ўпэўненасці ў сабе, самасвядомасці і ўласных сіл. Кітай цяпер з'яўляецца найбуйнейшай краінай свету, якая развіваецца, развіццё з'яўляецца ключом да вырашэння ўсіх праблем. Рэформы і адкрытасць -- неабходны шлях развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Калі не будзе рэформаў, не будзе і ўласных сіл, не будзе спадзявання на развіццё, ужо дасягнутыя вынікі таксама могуць быць страчаныя. Неабходна яшчэ больш палітычнай смеласці і мудрасці для паглыблення рэформаў і развіцця.

Лю Юньшань цалкам ухваліў дасягнутыя ў апошнія гады усімі бакамі ва Унутранай Манголіі поспехі. Ён выказаў спадзяванне, што рэгіён дасягне новых яшчэ большых поспехаў у галіне прасоўвання эканамічнага развіцця, паляпшэння народнага жыцця, сацыяльнай стабільнасці і згуртаванасці ўсіх народнасцяў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040