У Кітаі ўводзіцца ліміт на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу ў дачыненні да шасці галін прамысловасці
  2013-03-07 15:12:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У дачыненні да шасці галін, уключаючы цеплавую энергетыку, чорную і каляровую металургію, нафтахімічную, цэментавую і хімічную прамысловасць, уводзіцца ліміт выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя КНР.

Ліміты будуць дзейнічаць у 47 буйных гарадах акруговага ўзроўню і вышэй у рэгіёнах, якія фігуруюць у якасці ключавых у нацыянальнай праграме па барацьбе з забруджваннем атмасфернага паветра на 2011-2015 гг. У прыватнасці, да іх ліку належаць Пекін, Цяньцзінь, правінцыя Хэбэй, раён дэльты Янцзы і раён дэльты ракі Чжуцзян.

Ужо з 1 красавіка 2013 года нарматывы гранічна дапушчальных выкідаў стануць прымяняцца для новых праектаў у галіне цеплавой энергетыкі і чорнай металургіі, што паступаюць на зацвярджэнне. Што тычыцца астатніх галін, то адпаведныя нарматывы патрабуюць дапрацоўкі, яны ўступяць у дзеянне з дня апублікавання.

Акрамя новых праектаў, нарматывы гранічна дапушчальных выкідаў павінны выконваць і дзеючыя прадпрыемствы. У 2011-2015 гг. яны будуць распаўсюджвацца ў першую чаргу на прадпрыемствы цеплавой энергетыкі, чорнай металургіі і нафтахімічнай прамысловасці, а таксама вугальныя кацельні, размешчаныя ў асноўных раёнах названых 47 гарадоў, а пачынаючы з наступнай пяцігодкі, яны ахопяць усю тэрыторыю гэтых гарадоў.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя аддало распараджэнне сваім тэрытарыяльным органам адпаведных рэгіёнаў добрасумленна ўлічваць нарматывы пры разглядзе і зацвярджэнні новых праектаў у рамках названых галін, а таксама забяспечыць эфектыўны нагляд за прадпрыемствамі, якія працуюць цяпер. Невыкананне нарматываў пацягне за сабой адпаведныя пакаранні, ажно да закрыцця прадпрыемства. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040