Лі Кэцян: з пачаткам развіцця Заходняга Кітая моцна змяняецца структура развіцця краіны
  2013-03-08 10:35:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыняў удзел у панэльнай дыскусіі з дэлегатамі ад правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай). Дэлегаты выказалі свае меркаванні па пытаннях развіцця, падрыхтоўкі кадраў, медыцыны і г.д., Лі Кэцян абмеркаваў гэтыя пытанні з прысутнымі.

Лі Кэцян заклікаў да цвёрдай рэалізацыі стандартаў аховы навакольнага асяроддзя, паколькі многія прамысловыя прадпрыемствы пераведзены з усходніх раёнаў у цэнтральныя і заходнія раёны Кітая, як Гуйчжоу, з-за больш нізкіх выдаткаў, што, аднак, павысіла занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя.

Лі Кэцян заклікаў паляпшаць адукацыю і падрыхтоўку высакаякасных людскіх рэсурсаў, каб закласці трывалы падмурак для індустрыяльнага пераходу.

Падкрэсліўшы, што з пачаткам развіцця Заходняга Кітая моцна змяняецца структура развіцця краіны, ён таксама запатрабаваў ад мясцовых адміністрацый падтрымліваць вяртанне працоўных мігрантаў да сябе на радзіму ў сельскую мясцовасць, каб заводзіць там бізнэс і ствараць працоўныя месцы. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040