Сі Цзіньпін заклікаў армію захоўваць дысцыпліну
  2013-03-12 10:17:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін заклікаў узброеныя сілы краіны да "абсалютнай вернасці" партыі, умацавання баявой сілы і захавання дысцыпліны.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца старшынёй Ваеннага савета ЦК КПК, удзельнічаючы ў пленарным пасяджэнні дэлегацыі НВАК у рамках 1-й сесіі УСНП 12-га склікання, заклікаў узброеныя сілы падняць на новы ўзровень абараназдольнасць і вайсковае будаўніцтва.

Ён таксама дадаў, што ўзброеныя сілы павінны кіравацца законам, каб падтрымліваць сваю рэпутацыю, якую яны зараблялі на працягу многіх гадоў.

Згодна з урадавым бюджэтам, сёлета Кітай плануе павялічыць расходы на абарону на 10,7%, што складзе 720,2 млрд. юаняў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што эканамічнае развіццё і абароннае будаўніцтва неабходна скаардынаваць такім чынам, каб дасягнуць інтэграцыі высокага ўзроўню дабрабыту і моцнай арміі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040