Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне ў рамках 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання прайшло 5-е пленарнае пасяджэнне, на якім Лі Кэцян быў зацверджаны прэм'ерам Дзяржсавета КНР.
Сённяшняе пасяджэнне вышэйшага заканадаўчага органа краіны вяла выканаўчы старшыня сесіі, пастаянны старшыня Прэзідыума сесіі Янь Цзюньці. У рабоце пасяджэння ўдзельнічалі 2986 дэпутатаў, колькасць прысутных адпавядала неабходнаму кворуму.
На пасяджэнні зачытана пасланне Сі Цзіньпіна аб вылучэнні кандыдатуры Лі Кэцяна на пасаду прэм'ера Дзяржсавета, Фань Чанлуна і Сюй Ціляна на пасады намеснікаў старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.
Па выніках галасавання Лі Кэцян быў зацверджаны прэм'ерам Дзяржсавета КНР, Фань Чанлун і Сюй Цілян зацверджаны намеснікамі старшыні ЦВС КНР, Чан Ваньцюань, Фан Фэнхуэй, Чжан Ян, Чжаа Кэшы, Чжан Юся, У Шэнлі, Ма Сяацянь і Вэй Фэнхэ – членамі ЦВС КНР.
Шляхам галасавання Чжоу Цян абраны старшынёй Вярхоўнага народнага суда КНР, а Цаа Цзяньмінь – генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР.
Сі Цзіньпін падпісаў першы ўказ старшыні КНР аб прызначэнні Лі Кэцяна прэм'ерам Дзяржсавета КНР па рашэнні пасяджэння 1-й сесіі УСНП 12-га склікання. - Р -