Кітай паспяхова запусціў спадарожнік сувязі "Чжунсін-11"
  2013-05-02 10:30:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На кітайскім касмадроме Січан сёння ў 00:06 з выкарыстаннем ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" быў запушчаны спадарожнік сувязі "Чжунсін-11", спадарожнік паспяхова выйшаў на ўстаноўленую арбіту.

Спадарожнік "Чжунсін-11" быў распрацаваны з выкарыстаннем уласнай кітайскай спадарожнікавай платформы "Дунфанхун-4" і выраблены Кітайскім НДІ касмічных тэхналогій у складзе Кітайскага аб'яднання касмічных тэхналогій. Ён з'яўляецца 14-м камерцыйным спадарожнікам сувязі, што эксплуатуецца Кітайскай карпарацыяй спадарожнікавай сувязі .

Ракета-носьбіт "Чанчжэн-3Б", якая выкарыстоўвалася для запуску гэтага спадарожніка, была зроблена Кітайскім НДІ ракетных тэхналогій, які таксама ўваходзіць у склад вышэйназванага аб'яднання. Гэта 176-ы запуск ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040