Д.Байдэн папрасіў прэзідэнта Эквадора адмовіць Э.Сноўдэну ў палітычным прытулку
  2013-07-01 09:57:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа паведаміў, што падчас тэлефонных перамоў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам на яго адрас была накіравана "ветлівая" просьба адмовіць былому супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну ў палітычным прытулку. З таго моманту, як Э.Сноўдэн падаў заяву з мэтай атрымання прытулку ў Эквадоры, падобнае паведамленне аб дыялогу, які адбыўся паміж прадстаўнікамі палітычнага кіраўніцтва ЗША і эквадорскага боку, прагучала адкрыта ўпершыню.

Паводле слоў Р.Карэа, пры разглядзе заявы Э.Сноўдэна аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку Эквадор будзе ўлічваць меркаванне ЗША. "Калі Э.Сноўдэн апынецца на тэрыторыі Эквадора, мы, зразумела, перш за ўсё звернемся да ЗША", – дадаў кіраўнік дзяржавы, тым не менш, падкрэсліўшы, што права прыняцця канчатковага рашэння па гэтым пытанні належыць эквадорскаму боку.

Прэзідэнт Эквадора звярнуў увагу на тое, што Э.Сноўдэн раскрыў міру інфармацыю аб буйнамаштабных разведвальных дзеяннях ЗША, і тым, хто сапраўды імкнецца да абароны правоў чалавека, на яго думку, варта накіраваць на адрас урада Барака Абамы патрабаванне даць па гэтым пытанні тлумачальны каментарый. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040