Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган 7 ліпеня на брыфінгу адказаў на пытанні журналістаў з нагоды аварыйнай пасадкі самалёта ў аэрапорце Сан-Францыска.
Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін выказаў вялікую заклапочанасць з нагоды аварыйнай пасадкі пасажырскага самалёта паўднёвакарэйскай авіякампаніі "Азіяна Эйрлайнз" у аэрапорце Сан-Францыска, у выніку якой пацярпелі кітайскія грамадзяне. Сі Цзіньпін даў даручэнне МЗС КНР, амбасадзе КНР у ЗША, генеральнаму консульству КНР у Сан-Францыска, амбасадзе КНР у РК прыкласці максімум намаганняў і арганізаваць медыцынскую дапамогу параненым і жывым пасажырам, падтрымліваць цесны кантакт з амерыканскім і паўднёвакарэйскім бакамі і належным чынам арганізаваць пахаванне загінуўшых грамадзян Кітая, адзначыў Цінь Ган.
Цінь Ган таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з даручэннем генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, МЗС КНР, пасольства КНР у ЗША, а таксама пасольства КНР у РК ужо актыўна разгарнулі адпаведную працу. Амерыканскі і паўднёвакарэйскі бакі заявілі, што будуць усебакова садзейнічаць у рабоце па аказанні дапамогі пацярпелым і ў арганізацыі пахавання загінуўшых. Генеральнае консульства КНР у Сан-Францыска ўжо накіравала рабочыя групы ў бальніцы і ў аэрапорт высветліць колькасць параненых і загінуўшых кітайскіх грамадзян.
Па стане на 19:00 сённяшняга дня па пекінскім часе, 78 грамадзян Кітая знаходзяцца ў поўнай бяспецы, з астатнімі пасажырамі ў цяперашні час спрабуюць звязацца. Паводле паведамлення амерыканскага боку, да цяперашняга часу пацверджана гібель 2 грамадзян Кітая. - 0 -