Лі Кэцян падчас паездкі па Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне паабяцаў яму палітычную падтрымку
  2013-07-11 09:51:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас інспекцыйнай паездкі па Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне / Паўднёва-Заходні Кітай /, якая адбылася 8-10 ліпеня, паабяцаў палітычную падтрымку для садзейнічання стабілізацыі росту і паляпшэнню народнага жыцця ў гэтым параўнальна неразвітым рэгіёне.

Падчас трохдзённай паездкі Лі Кэцян наведаў парты, кампаніі, плантацыі і вёскі, дзе пагутарыў з мясцовымі рабочымі, бізнесменамі і сялянамі, каб лепш зразумець эканамічныя ўмовы, якія склаліся.

Лі Кэцян заклікаў паглыбляць адкрытасць, каб выкарыстоўваць магчымасці, створаныя пераносам прамысловасці з усходу на захад краіны, які праводзіцца зараз.

На канферэнцыі малых прадпрыемстваў і мікрапрадпрыемстваў Лі Кэцян паабяцаў працяг палітычнай падтрымкі, паколькі іх поспех створыць вялікую колькасць працоўных месцаў і зможа забяспечыць рост і пераўтварэнне кітайскай эканомікі.

Пасля размовы з сялянамі і сельскімі беднякамі Лі Кэцян паабяцаў, што ўрад рознымі спосабамі дапаможа ім павялічыць даходы і палепшыць інфраструктуру.

Падчас інспекцыйнай паездкі ён таксама наведаў мясцовыя ведамствы па эканамічным планаванні, каб высветліць эфект ад урадавых мер па пераўтварэнні функцый.

"Цэнтральны ўрад працягне спрашчаць адміністрацыйныя працэдуры і перадаваць паўнамоцтвы на ніжэйшыя ўзроўні, а мясцовыя ўлады павінны таксама паменшыць колькасць пытанняў у большым ліку сектараў, якія патрабуюць зацвярджэння ", - заклікаў ён. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040