Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны КНР выступіў з нагоды апублікаванага Японіяй Мемарандума па абароне
  2013-07-12 10:27:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Гэн Яньшэн паведаміў, што японская "Белая кніга па абароне 2013" скажае факты, раздзімае "кітайскую ваенную пагрозу", НВАК выказвае рэзкую незадаволенасць і рашучы пратэст з гэтай нагоды.

Гэн Яньшэн паведаміў, што апублікаваная 9 ліпеня ўрадам Японіі "Белая кніга па абароне 2013" неразумна каменціруе кітайскае абароннае і ваенные будаўніцтва, беспадстаўна крытыкуе справядлівыя дзеянні кітайскага боку па абароне дзяржаўнага суверэнітэту, наўмысна забівае клін у адносіны паміж Кітаем і суседнімі краінамі. НВАК выказвае з гэтай нагоды рэзкую незадаволенасць і рашучы пратэст і робіць японскаму боку строгае прадстаўленне.

Гэн Яньшэн паведаміў, што рашучасць і воля Кітая абараняць свой тэрытарыяльны суверэнітэт – цвёрдыя і непахісныя. У верасні мінулага года японскі бок незаконна "купіў" астравы Дзяаюйдаа, што з'яўляецца сур'ёзным зневажаннем кітайскага тэрытарыяльнага суверэнітэту. Японія не толькі не перагледзела памылковыя дзеянні па так званай "куплі" астравоў, але і злосна абвінавачвае Кітай у парушэнні статус-кво, што ўводзіць у падман міжнародную грамадскую думку і стварае напружанасць у рэгіёне.

Ён адзначыў, што апошнія гады Японія пад рознымі падставамі нарошчвала ўзбраенне, развівала наступальны ваенны патэнцыял, прыцягвала розныя краіны да ўдзелу ў сумесных ваенных вучэннях. Японскія лідары часта выступаюць з безадказнымі заявамі, спрабуюць перагледзець гісторыю агрэсіі часоў Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні не могуць не выклікаць у суседніх азіяцкіх краін і міжнароднай супольнасці моцную занепакоенасць і насцярожанасць у сувязі з тэндэнцыямі японскага развіцця. Мы заклікаем Японію пераасэнсаваць гісторыю агрэсіі, рухацца па шляху мірнага развіцця, практычнымі дзеяннямі дамагчыся даверу суседніх краін Азіі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040