Каманда Беларусі "МАЗ СПОРТ-аўта" ўзяла 3-е месца ў ралі "Шаўковы шлях". Пра гэта паведамілі ў ААТ "Мінскі аўтамабільны завод".
Гонка праходзіла па маршруце Масква-Тамбоў-Валгаград-Эліста-Астрахань, агульны кіламетраж – 4097 км. З іх 2822 км былі прадстаўлены хуткаснымі ўчасткамі па перасечанай мясцовасці.
Удзел у ралі прынялі больш за сто ўдзельнікаў з 27 краін свету, у тым ліку 26 экіпажаў грузавікоў. Адкрыццё міжнароднага ралі "Шаўковы шлях-2013" прайшло 5 ліпеня ля сцен маскоўскага Крамля. - Р -


















