Колькасць людзей, якія церпяць бедства ў выніку тайфуну "Соўлік" у правінцыі Цзянсу ўзрасла да 350 тыс.
  2013-07-16 10:22:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Уздзеянне тайфуну на правінцыю Цзянсу ў асноўным скончылася. Згодна з няпоўнай статыстыкай Галоўнага штаба па папярэджанні паводак і барацьбе з засухай правінцыі, у выніку ўздзеяння тайфуну "Соўлік" у Цзянсу церпяць бедства звыш 350 тыс. чалавек, каля 6 тыс. чалавек экстрана эвакуіраваны. У той жа час у выніку бедства 2 чалавекі загінулі, 1 – прапаў без вестак.

Сярэдняя колькасць ападкаў па правінцыі Цзянсу склала 58 мм, у тым ліку на 5 станцыях па вымярэнні ападкаў у 3 паветах іх колькасць перавысіла 300 мм, на 549 станцыях па вымярэнні ападкаў у 51 павеце іх колькасць перавысіла 100 мм.

Галоўны штаб па папярэджанні паводак і барацьбе з засухай правінцыі Цзянсу заявіў, што ў выніку праліўных дажджоў у 228 вёсках і пасёлках 31 павета правінцыі бедства церпяць 358,4 тыс. чалавек. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040