Б. Абама аб'явіць аб прызначэнні Джанет Элен на пасаду старшыні ФРС
  2013-10-09 11:07:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду прэзідэнт ЗША Барак Абама павінен аб'явіць аб прызначэнні намесніка старшыні Федэральнай рэзервовай сістэмы Джанет Элен на пасаду кіраўніка гэтай структуры, якая выконвае ў Злучаных Штатах функцыі цэнтральнага банка. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Пасля таго, як у верасні бягучага года былы міністр фінансаў ЗША Лорэнс Самэрс зняў сваю кандыдатуру, Д.Элен стала галоўным прэтэндэнтам на пасаду старшыні ФРС краіны. Упершыню за сто гадоў існавання ФРС яе ўзначаліць жанчына.

Прызначэнне новага старшыні ФРС Злучаных Штатаў было перанесена на больш позні тэрмін у сувязі са спрэчкамі з нагоды бюджэту і прыпыненнем дзейнасці амерыканскага ўрада. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040