Міністры сельскай гаспадаркі краін- членаў БРІКС абмяркоўваюць харчовую бяспеку
  2013-10-30 10:57:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэцяе пасяджэнне міністраў сельскай гаспадаркі краін-членаў БРІКС прайшло ў адміністрацыйнай сталіцы ПАР Прэторыі . На ім міністры сельскай гаспадаркі Бразіліі , Расіі , Індыі , Кітая і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі абмеркавалі шляхі ліквідацыі негатыўнага ўздзеяння кліматычных змяненняў на харчовую бяспеку ва ўсім свеце .

У той дзень удзельнікі пасяджэння падпісалі сумесную заяву, у якой гаворыцца , што пяць краін будуць супрацоўнічаць у галіне сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў і прыкладаць намаганні па выпрацоўцы праекта рашэння шляхам паглыбленага абмеркавання на аснове агульных інтарэсаў.

Міністр сельскай гаспадаркі КНР Хан Чанбінь на пасяджэнні адзначыў, што сельскагаспадарчае супрацоўніцтва краін - членаў БРІКС акажа пазітыўнае і глыбокае ўздзеянне на рэагаванне на пытанні харчовай бяспекі ў свеце і кліматычныя змены. Кітай спадзяецца шляхам супрацоўніцтва з краінамі - членамі БРІКС садзейнічаць развіццю сельскай гаспадаркі ва ўсім свеце і вырашэнню праблемы харчовай бяспекі. Ён таксама заклікаў краіны БРІКС прыняць сумесныя меры па супрацьдзеянні кліматычным зменам , садзейнічанні паступальнаму развіццю сельскай гаспадаркі і ўнясенні ўкладу ў забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі.

Міністр сельскай , лясной гаспадаркі і рыбалоўства ПАР Ціна Джоўмат - Петэрсан адзначыла , што харчовая бяспека з'яўляецца сур'ёзным выклікам і застаецца адным з важных пунктаў у працы афрыканскіх краін. Яна заклікала членаў БРІКС паскорыць аграрную і харчовую вытворчасць, каб народы афрыканскіх краін маглі атрымаць бяспечныя , пажыўныя і практычныя прадукты.

Скліканне сустрэч міністраў сельскай гаспадаркі краін БРІКС - адзін з кансенсусаў, дасягнуты на саміце БРІКС ў 2009 годзе ў Екацярынбургу. Першая сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі краін БРІКС адбылася ў сакавіку 2010 года ў Маскве . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040