Пажар у гандлёвым цэнтры ў Нігерыі
  2013-11-05 10:06:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сталіцы Нігерыі 4 лістапада раніцай адбыўся пажар у 20-павярховым будынку гандлёвага цэнтра. У цяперашні момант супрацьпажарная служба прыкладае ўсе намаганні па тушэнні ўзгарання.

Будынак знаходзіцца ў ажыўленым раёне Лагаса. Ён быў пабудаваны ў 70-я гады мінулага стагоддзя , у цяперашні час там размешчаны гандлёвы цэнтр, дзе вядуць бізнэс больш за 200 фірмаў, у тым ліку і кітайскія .

Па сведчанні відавочцаў , пажар узнік прыкладна ў 6 гадзін раніцы па мясцовым часе на першым паверсе будынка, потым узгаранне распаўсюдзілася да трэцяга паверха. Дзякуючы таму , што гандлёвы цэнтр ў панядзелак яшчэ не адкрыўся для пакупнікоў , у будынку , па ўсёй верагоднасці , нікога не было. Пра канкрэтную матэрыяльную шкоду ад пажару пакуль невядома.

У сапраўдны момант лагоская камісія па ПП і супрацьпажарная служба прыкладаюць усе намаганні па тушэнні ўзгарання. Супрацоўнікі генеральнага консульства КНР у Лагосе таксама прыбылі на месца інцыдэнту.

Пра прычыну пажару пакуль невядома.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040