Прэм'ер -міністр Ізраіля заклікаў Палестыну пайсці на саступкі на мірных перамовах
  2013-11-18 14:34:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Працэс ізраіле-палестынскіх мірных перамоваў не "замарозілі", і Палестыне трэба пайсці на саступкі. З падобнай заявай выступіў у нядзелю прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

У інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Сі-Эн-Эн" кіраўнік ізраільскага ўрада заявіў, што мірны працэс "не замарозілі", дадаўшы: "Мы ўсё яшчэ праводзім перамовы". У той жа час палітык адзначыў:"Мне хацелася б убачыць якія-небудзь крокі палестынскага боку. Усе гавораць толькі пра саступкі Ізраіля. Час пагаварыць і пра саступкі з боку Палестыны. Напрыклад , прызнаць статус яўрэйскай дзяржавы" .

Пры пасрэдніцтве ЗША Ізраіль і Палестына аднавілі ў канцы ліпеня гэтага года працэс правядзення прамых мірных перамоваў, накіраваных на канчатковую ліквідацыю існуючых супярэчнасцяў. Бакі абмяркоўваюць такія пытанні, як статус Ерусаліма, грамадская бяспека, яўрэйскія паселішчы, тэрытарыяльныя межы, праблема бежанцаў, імкнучыся прыйсці да канчатковага пагаднення на працягу 9 месяцаў. Як бы там ні было, да цяперашняга моманту ў рамках перамоваў якіх-небудзь вынікаў дасягнута не было. Палестына абвінавачвае Ізраіль у бесперапынным будаўніцтве яўрэйскіх паселішчаў, тым самым перашкаджаючы мірнаму працэсу. У знак пратэсту ў пачатку лістапада перамоўная група палестынскага боку абвясціла аб спыненні сваёй дзейнасці. Прыняўшы пад увагу пярэчанні з боку ЗША і Палестыны , на мінулым тыдні Б. Нетаньяху абвясціў аб прыпыненні рэалізацыі плана будаўніцтва на тэрыторыі Заходняга берага ракі Ярдан і Усходняга Ерусаліма больш за 20 тыс. дамоў у складзе яўрэйскіх паселішчаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040