ВУП Беларусі ў студзені - кастрычніку вырас на 1,1 прац.
  2013-11-20 15:35:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку 2013 павялічыўся ў рэальным выражэнні на 1,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў у бягучых цэнах 505,9 трлн. беларускіх рублёў. Пра гэта паведамілі ў аўторак у прэс-рэлізе Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень-кастрычнік скараціўся ў супастаўных цэнах на 4,6 працэнта і склаў 505,1 трлн. бел. руб.

Аб'ём сельгасвытворчасці знізіўся на 3,1 % да 93,3 трлн. бел. руб.

Станоўчая дынаміка ВУП падтрымліваецца высокімі тэмпамі росту рознічнага тавараабароту, які павялічыўся на 18,2 працэнта і склаў 193,1 трлн. бел. руб , інвестыцый у асноўны капітал (рост на 8,8% да 159 трлн. бел. руб). Аптовы тавараабарот павялічыўся на 2,9 працэнта і склаў 409,6 трлн. бел. руб.

Нагадаем , што ў адпаведнасці з мэтавым прагнозам сацыяльна -

эканамічнага развіцця Беларусі на 2013 год быў запланаваны рост ВУП на 8,5 працэнта. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040