Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян: прывітанне ўдзельнікам 2-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  2013-11-26 11:37:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
26 лістапада апублікаваны артыкул прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна, прысвечаны візіту ў Румынію і сустрэчы з лідарамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ніжэй мы даём тэкст гэтага артыкула.

"Прывітанне ўдзельнікам 2-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян

Кітай і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы падзелены велізарнымі адлегласцямі, аднак у сэрцы мы заўсёды разам. Больш за 20 гадоў таму я ўпершыню пабываў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Той візіт зрабіў на мяне глыбокае ўражанне. 26 лістапада ў Бухарэсце адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Кітая, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і цырымонія адкрыцця 3-га гандлёва-эканамічнага форуму Кітая, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Я вазьму ўдзел у гэтых сустрэчах падчас свайго афіцыйнага візіту ў Румынію, дзе буду абмяркоўваць з кіраўнікамі 16 краін перспектывы супрацоўніцтва па многіх напрамках, правяду паглыблены абмен меркаваннямі з прадстаўнікамі грамадскіх колаў. Перад пачаткам свайго турнэ хачу ад імя кітайскай нацыі павітаць народы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Кітай і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паважаюць і падтрымліваюць адно аднаго. Паміж намі існуе глыбокая традыцыйная дружба. Больш за 60 гадоў таму краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы аднымі з першых прызналі маладую Кітайскую Народную Рэспубліку. Гэта адкрыла новую эпоху ў нашым сяброўскім супрацоўніцтве. Нягледзячы на стыхійныя бедствы і эканамічныя цяжкасці, мы заўсёды дапамагалі адно аднаму ў самую цяжкую хвіліну. Менавіта такая дружба, што прайшла праз выпрабаванні, захоўваецца ў сэрцах народаў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У 21-м стагоддзі Кітай выйшаў на новы этап рэформ і адкрытасці. Прыкметных эканамічных поспехаў дамагліся краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У новых гістарычных умовах нашы адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень. У апошнія гады я неаднаразова сустракаўся з кіраўнікамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, мы падтрымліваем актыўную перапіску, пабудавалі добрыя асабістыя адносіны. Упэўнены, што мой цяперашні візіт паглыбіць паразуменне з кіраўнікамі 16 краін рэгіёну і пашырыць наша супрацоўніцтва.

У 2012 годзе аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дасягнуў 50 млрд. долараў. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва атрымала велізарныя поспехі. Кітай накіраваў у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу больш за 100 гандлёва-інвестыцыйных дэлегацый, што прасунула супрацоўніцтва КНР з дзяржавамі рэгіёна ў такіх галінах, як харчовая бяспека, машынабудаванне, развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі і г.д. Кітай падпісаў з Венгрыяй, Албаніяй і іншымі краінамі пагадненні аб валютным свопе, дзякуючы чаму больш зручным стала прыцягненне капіталаў і ўзаемныя разлікі паміж прадпрыемствамі нашых краін. Значныя поспехі дасягнуты ў супрацоўніцтве Кітая і Румыніі ў галінах сельскай гаспадаркі і селекцыі. Бесперапынна пашыраецца двухбаковае супрацоўніцтва ў інфраструктурным будаўніцтве. Праект па ўзвядзенні моста праз раку Дунэль у Бялградзе стаў сімвалам дружбы Кітая і Сербіі. У ліпені бягучага года ў горадзе Чунцін адбыўся сход кіраўнікоў рэгіянальных адміністрацый Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У ім таксама прынялі ўдзел больш за тысячу прадстаўнікоў з 600 з лішнім кампаній. Сход адыграў эфектыўную ролю ва ўмацаванні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на карысць іх народаў.

Сёння гандаль Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы складае адну дзясятую агульнага аб'ёму тавараабароту КНР з Еўропай. Пашырэнне эфектыўнага супрацоўніцтва ў гэтай галіне мае велізарны патэнцыял. Мы вытрымалі выпрабаванне міжнародным фінансавым крызісам і еўрапейскім даўгавым крызісам. Эканоміка ў цэлым стабільна развіваецца. КНР прытрымліваецца стратэгіі адкрытасці для Захаду, паскарае тэмпы выхаду кітайскіх прадпрыемстваў на замежныя рынкі. А краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы надаюць усё больш увагі адкрытасці на Усход, вялікая колькасць іх прадпрыемстваў арыентуюцца на рынак Кітая і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Нашы стратэгіі цесна пераплятаюцца, у іх шмат агульных кропак. Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва прадэманстравала велізарны патэнцыял і тэндэнцыю да росту.

У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вырабляюць высакаякасныя мясныя і малочныя прадукты, віно. А ўрбанізацыя ў Кітаі прыводзіць да росту попыту на ялавічыну і бараніну, сыр, віно і г.д. Цэнтральная і Усходняя Еўропа стане важным пастаўшчыком сельгаспрадукцыі для Кітая. Аб'ём гандлю сельгаспрадукцыяй паміж намі, несумненна, будзе пастаянна павялічвацца.

Перад большасцю краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стаіць надзённая задача рэканструкцыі і ўдасканалення чыгуначнай, аўтатранспартнай і партовай інфраструктуры. У Кітаі імкліва развіваецца інфраструктурнае будаўніцтва. Намі, у прыватнасці, назапашаны вельмі багаты вопыт у галіне пракладкі і эксплуатацыі высакахуткасных чыгунак. Сёння ў Кітаі працягласць высакахуткасных чыгунак ужо перавысіла 10 тыс. кіламетраў. КНР здольна ажыццяўляць праекты ўсебаковага развіцця транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, гарантуючы найвышэйшую якасць работ.

Энергетычная інфраструктура краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы мае патрэбу ва ўдасканаленні. У Кітаі якасць будаўніцтва і мантажу абсталявання на ЦЭС і ГЭС адпавядае самым высокім міжнародным стандартам, мы вырабляем выдатнае помпавае абсталяванне і трансфарматарныя станцыі. Мы знаходзімся на першым месцы ў свеце па сукупным аб'ёме магутнасцяў па вытворчасці абсталявання для АЭС, ветраных і сонечных электрастанцый. Гэта прадукцыя вельмі прывабная па суадносінах кошт/якасць і можа стаць ідэальным выбарам для энергетыкаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Будаўніцтву інфраструктурных аб'ектаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы неабходна фінансавая падтрымка. Кітай гатовы абмеркаваць выдзяленне крэдытнай лініі памерам 10 млрд. долараў на ажыццяўленне буйных сумесных праектаў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гэтай галіне. КНР падтрымлівае ўзаемнае адкрыццё філіялаў фінансавых структур у Кітаі і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама падпісанне пагадненняў па валютным свопе і разліках у нацыянальных валютах. Гэта створыць больш зручныя ўмовы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў паміж прадпрыемствамі нашых краін.

Багатыя і разнастайныя абмены паміж Кітаем і краінамі Центральнай і Усходняй Еўропы ў гуманітарнай галіне. Вывучэнне кітайскай мовы, атрыманне адукацыі ў Кітаі, правядзенне выстаў кітайскага мастацтва сталі моднай тэндэнцыяй у краінах Центарльной і Усходняй Еўропы. Нямала маладых студэнтаў з гэтых краін прынялі ўдзел у конкурсах па кітайскай мове і паказалі добрыя вынікі. Выдатныя кінафільмы, адметныя дасягненні ў спорце многіх краін рэгіёна зрабілі на кітайцаў глыбокае ўражанне . Вядомы ўсяму свету сербскі тэнісіст Новак Джокавіч – кумір кітайскай моладзі. Кітайскія аматары тэніса клічуць яго "Сяадэ", г. зн. "Дарагі Джо". У мікраблогу «Кітайска-еўрапейскі кур'ер» кожная навіна аб Центральнай і Усходняй Еўропе атрымлівае дзясяткі тысяч праглядаў. Падарожжа па краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стала модным сярод кітайскіх турыстаў. У 2012 годзе аб'ём турыстычных абменаў паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дасягнуў 320 тыс. чалавек. Турыстычнымі "хітамі" ў кітайскіх падарожнікаў сталі Дом-музей Шапэна, рыбацкі бастыён ў Бухарэсце, летняя каралеўская рэзідэнцыя ў горадзе Сіная ў Румыніі і многія іншыя дзіўныя мясціны. Далейшае пашырэнне супрацоўніцтва ў турыстычнай галіне – агульнае спадзяванне ўсіх бакоў. Зараз Кітай і 16 краін рэгіёна праводзяць перамовы па стварэнні міждзяржаўнай турыстычнай асацыяцыі, якая можа стаць новай платформай для супрацоўніцтва ў турызме. Упэўнены, што турыстычная індустрыя стане адным з "кітоў" супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гуманітарнай галіне.

Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – важныя члены вялікай еўрапейскай сям'і. Кітай падтрымлівае еўраінтэграцыю і рады бачыць Еўропу, якая ідзе да большай згуртаванасці і росквіту. Кітай падтрымлівае выбар краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па ўступленні ў ЕС. Мы верым, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж КНР і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не толькі пойдзе на карысць нашым народам, але і надасць новы імпульс здароваму, збалансаванаму і працягламу развіццю адносін паміж КНР і адзінай Еўропай.

Зараз у свеце адбываюцца значныя змены. Кітай уступіў у новую стадыю развіцця. Мы будзем паслядоўна паглыбляць ўсебаковыя рэформы, пашыраць адкрытасць, каб стымуляваць эканамічнае развіццё. На карысць народа мы будзем удасканальваць сістэму макраэканамічнага рэгулявання, спрыяць працягламу і здароваму развіццю эканомікі, выводзіць структуру эканомікі КНР на якасна новы ўзровень.

Кітай застаецца краінай, якая развіваецца. ВУП толькі-толькі перавысіў 6 тыс. долараў на душу насельніцтва. Па гэтым паказчыку КНР саступае некаторым краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Нашай краіне яшчэ доўга ісці па шляху ўсебаковай мадэрнізацыі. Але гэта адначасова азначае і тое, што ў нас існуе велізарны патэнцыял для развіцця. Упэўнены, што па меры паглыблення рэформ Кітай, як велізарны рынак з насельніцтвам 1 млрд. 300 млн. чалавек, дасць усім краінам свету, уключаючы краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, больш магчымасцяў для развіцця.

З Бутапешта да Варшавы, з Варшавы да Бухарэста, ад гандлёва-эканамічнага форуму да сустрэчы лідараў дзяржаў... Я ўпэўнены, што шлях нашага супрацоўніцтва будзе ўсё больш чыстым і шырокім.

Жадаю народам краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дабрабыту і працвітання!" - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040