Італьянскі Сенат прагаласаваў за пазбаўленне экс-прэм'ера Сільвіё Берлусконі месца ў парламенце пасля таго, як Вярхоўны суд у жніўні канчаткова зацвердзіў абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у дачыненні да яго .
Рашэнне было падтрымана левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй прэм'ер-міністра Энрыка Леты, левай партыяй "Левыя- Экалогія-Свабода" і арыентаваным супраць істэблішменту "Рухам пяці зорак".
Супраць рашэння прагаласавала правацэнтрысцкая партыя С. Берлусконі "Наперад, Італія" і новы палітычны рух віцэ-прэм'ера і міністра ўнутраных спраў Анджэліна Альфана, створаны з умераных, якія адкалоліся ад "Наперад, Італія", а таксама правых з " Паўночнай лігі" .