Кіраўнік МЗС Ірана падкрэсліў мірны характар іранскай ядзернай праграмы
  2013-12-02 15:11:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ядзерная праграма Ірана мае мірныя мэты і нікому не нясе пагрозы. З падобнай заявай выступіў у нядзелю міністр замежных спраў Ірана Махамед Джавад Зарыф.

М.Зарыф прыняў удзел у другім пасяджэнні Вышэйшага ірана-кувейцкага сумеснага камітэта. На прэс-канферэнцыі, праведзенай сумесна з міністрам замежных спраў Кувейта шэйхам Сабахам аль-Сабахам, кіраўнік МЗС згадаў пра дамоўленасці, дасягнутых паміж іранскім бокам і "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў на жэнеўскіх перамовах па ядзернай праблеме Ірана. Як заявіў міністр, Тэгеран спадзяецца, што падпісанае пагадненне будзе належным чынам выканана. М.Зарыф адзначыў, што дасягнутыя дамоўленасці не дазваляюць рэалізаваць усе задачы, якія паставілі перад сабой удзельнікі перамоў. Супрацьлеглы бок выказаў Ірану свае сяброўскія пажаданні, у сувязі з чым існуючы паміж Тэгеранам і Захадам недавер ліквідуецца.

Як падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, вырашэнне праблемы адаб'ецца спрыяльным чынам на ўсіх краінах рэгіёна, на яго стабільнасці і бяспецы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040