5 снежня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам, наведаў Міжнароднае радыё Кітая і сустрэўся з журналістамі МРК.
В.Януковіч адзначыў, што вельмі ўдзячны кітайскім сябрам за магчымасць наведаць КНР. "Усё, што мы падчас гэтага візіту зробім, пойдзе на паляпшэнне гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін Украіны і Кітая, а таксама адносін у розных галінах эканомікі", - адзначыў украінскі прэзідэнт, дадаўшы, што Украіна надае вялікае значэнне міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, якое з'яўляецца канкрэтным і практычным механізмам рэалізацыі тых стратэгічных рашэнняў, якія будуць прымацца на вышэйшым узроўні. І сённяшняя сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам адкрые новую старонку ў адносінах паміж Украінай і Кітаем, таму бакі павінны падняць узровень гэтых адносін на новую прыступку, значна актывізаваць і паглыбіць стратэгічнае партнёрства.
В.Януковіч далей паведаміў, што абодва бакі вызначылі цэлы шэраг напрамкаў у розных галінах: гэта авіябудаванне, космас, энергетыка, інфраструктура. Ідэя развіцця Вялікага шаўковага шляху, якая належыць старшыні Сі Цзіньпінам, будзе актыўна падтрымлівацца Украінай. - Р -