Кітай хоча ўнесці большы ўклад у глабальны мір - міністр замежных спраў КНР
  2013-12-12 10:16:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У надыходзячым 2014 Кітай працягне прытрымлівацца дыпламатыі з кітайскай спецыфікай, будзе ўносіць яшчэ большы ўклад у глабальны мір і развіццё, паведаміў міністр замежных спраў КНР Ван І.

Выступаючы на навагоднім прыёме для замежных дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, Ван І паведаміў, што кітайская дыпламатыя будзе імкнуцца да стварэння спрыяльнага знешняга асяроддзя для ўсёабдымнага паглыблення кітайскіх рэформаў і рэалізацыі вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

Па словах Ван І, у 2013 годзе адбыліся новыя і важныя зрухі ў кітайскай дыпламатычнай працы, пра гэта сведчыць рост міжнароднага статусу і ўплыву Кітая.

"Мы прасоўвалі свае адносіны з іншымі краінамі і адыгрывалі адказную ролю ў якасці буйной дзяржавы, працуючы па важных пытаннях" , - сказаў Ван І.

Дуаен дыпламатычнага корпуса ў КНР, пасол Тога Налана Та- Ама прывітаў дасягненні Кітая ў 2013 годзе. "Я ўпэўнены, што кітайскае развіццё прынясе важныя магчымасці для міру, развіцця і росквіту ў свеце" , - дадаў ён.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040