Бомба выбухнула ў салоне ізраільскага аўтобуса
  2013-12-23 16:03:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У салоне аўтобуса, які рухаўся з Тэль-Авіва ў горад Бат-Ям, сёння выбухнула бомба . Пра гэта кар. Сіньхуа паведамілі мясцовыя праваахоўныя органы.

Выбуховае прыстасаванне актывізавалася ў той момант , калі паліцэйскі сапёр спрабаваў яго абясшкодзіць . Спецыяліст атрымаў лёгкія раненні. Як паведамляе ізраільскі інфармацыйны партал Ynet , "выбух быў арганізаваны па нацыяналістычных матывах".

Прадстаўнік аўтобуснай кампаніі "Dan" Эйтан Фіксман заявіў, што адзін з пасажыраў выявіў у салоне аўтобуса падазроны заплечнік і паведаміў пра яго вадзіцелю. "Пасажыр адкрыў заплечнік, і вадзіцель убачыў драты. Шафёр спыніў аўтобус , выклікаў паліцыю і папрасіў пасажыраў пакінуць салон аўтобуса", - адзначыў Э. Фіксман .

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040