Агульная працягласць чыгунак у Кітаі перавысіла 100 тыс. км
  2013-12-30 09:02:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 снежня ў Кітаі былі здадзены ў эксплуатацыю некалькі новых участкаў чыгункі, дзякуючы чаму агульная працягласць чыгункі, якая дзейнічае ў краіне, перавысіла мяжу ў 100 тыс. кіламетраў.

Так, былі ўведзены лініі Сямэнь-Шэньчжэнь, Чунцін - Лічуань, высакахуткасная чыгунка Сіань-Баацзы, а таксама іншыя магістралі ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне на поўдні Кітая. Агульная працягласць новых ліній склала прыкладна 2 тыс. км .

З 28 снежня Кітайская чыгуначная карпарацыя ўвяла новы графік руху цягнікоў. У раскладзе з'явіліся дадатковыя 75 пар пасажырскіх цягнікоў, пасля чаго агульная колькасць пасажырскіх цягнікоў склала 2369 пар .

З дзеючых у Кітаі больш за 10 тыс. км чыгуначных шляхоў абслугоўваюць высакахуткасныя цягнікі, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Кітайскай чыгуначнай карпарацыі Ху Ядун , дадаўшы , што будуецца яшчэ 12 тыс. км хуткаснай чыгункі. Такім чынам , Кітай заняў першае месца ў свеце па працягласці як дзеючай чыгункі , так і той, што будуецца.

У Кітаі першая чыгунка з'явілася ў 1876 годзе ў Шанхаі. Праз 5 гадоў, у 1881 годзе кітайцы самастойна пабудавалі першую чыгунку ў горадзе Таншань правінцыі Хэбэй /Паўночны Кітай /. У 1949 годзе, калі была абвешчана КНР, працягласць чыгункі ў краіне складала толькі 21,8 тыс. км .

Згодна з нацыянальнай сярэдне- і доўгатэрміновай праграмай развіцця чыгуначнай сеткі, у 2015 годзе працягласць у Кітаі высакахуткасных чыгуначных дарог дасягне 19 тыс. км , а ў 2020 годзе працягласць усіх дзеючых чыгуначных ліній перавысіць 120 тыс. км .

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040