Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць падрыхтаваны ў тэрмін. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшынёй Калегіі ЕЭК.
У снежні прэзідэнты Беларусі , Расіі і Казахстана адобрылі інстытуцыйную, або галоўную частку дакумента , і дамовіліся , што цалкам дагавор да падпісання павінен быць гатовы да першага мая. У поўнамаштабным фармаце Еўразійскі эканамічны саюз пачне працу ўжо са студзеня 2015 года.
А. Лукашэнка адзначыў важнасць еўразійскай інтэграцыі і зацікаўленасць Беларусі ў падрыхтоўцы якаснага праекта Дагавора. У першую чаргу стаіць задача забяспечыць унутры будучага Саюза рэжым свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў. Еўразійскай камісіі даручана правесці іх інвентарызацыю і прапанаваць меры і тэрміны па іх адмене. - 0 -