У Беларусі павышаюцца цэны на малочную прадукцыю
  2014-02-27 11:06:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Беларусі з 27 лютага павышаюцца цэны на высакатлустыя віды малака , кефіру , смятаны , тварагу, а таксама на малочныя прадукты са смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі . Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 14 лютага , якая ў сераду афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт -партале.

Пастанова , як растлумачылі ў Мінэканомікі Беларусі , прынята ў мэтах кампенсацыі падаражэння малочнай сыравіны.

Згодна з дакументам , Міністэрства эканомікі дазваляе малакаперапрацоўчым арганізацыям у лютым бягучага года павялічыць адпускныя цэны на высакатлустыя віды малака , кефіру , смятаны , тварагу , а таксама на малочныя прадукты са смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі на 5 працэнтаў. Пры гэтым для павышэння зацікаўленасці вытворцаў у павелічэнні выпуску нізкатлустых відаў малочных прадуктаў , а таксама малочных прадуктаў без смакавых дабавак і напаўняльнікаў Мінэканомікі дадзены дазвол павялічыць на 7 працэнтаў максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае і кефір тлустасцю да 3.5 працэнтаў , смятану тлустасцю да 25 працэнтаў , тварог тлустасцю да 9 працэнтаў без смакавых дабавак і напаўняльнікаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040