Кітайскі прадстаўнік заклікаў Украіну пераадолець унутраныя рознагалоссі шляхам дыялогу
  2014-03-04 15:49:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік КНР у ААН Лю Цзэі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку заклікаў усе бакі канфлікту ва Украіне пераадолець рознагалоссі шляхам дыялогу ў мэтах забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне.

СБ ААН у другой палове дня панядзелка правёў экстраннае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне. Выступаючы на пасяджэнні, Лю Цзэі заявіў, што Пекін выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй ва Украіне. "Мы асуджаем экстрэмісцкія акты гвалту і нязменна заклікаем усе бакі канфрантацыі ва Украіне ў рамках законаў мірна вырашыць унутраныя рознагалоссі, фактычна абараніць законныя правы і інтарэсы ўсіх нацый Украіны, а таксама як мага хутчэй аднавіць нармальны грамадскі парадак", – падкрэсліў кітайскі дыпламат.

Ён пацвердзіў, што Кітай здаўна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін, паважае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пры гэтым Лю Цзэі заклікаў адпаведныя палітычныя сілы на аснове павагі міжнароднага права і крытэрыяў міжнародных адносін шляхам дыялогу і перамоў шукаць шляхі палітычнага ўрэгулявання рознагалоссяў у мэтах абароны міру і стабільнасці ў рэгіёне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040