У парламенце Украіны зарэгістраваны законапраект аб адмене пазаблокавага статусу
  2014-03-06 11:29:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны праект закона "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны /адносна забеспячэння і гарантавання нацыянальнай бяспекі / ". Адпаведны законапраект ўнеслі народныя дэпутаты ад фракцыі " Бацькаўшчына", паведаміла ў сераду прэс-служба парламента.

Згодна з тлумачальнай запіскай да законапраекта , абвяшчэнне Украіны ў 2010 годзе " пазаблокавай " дзяржавай не прывяло да ўзмацнення бяспекі, а наадварот - панізіла абараназдольнасць і ўзровень нацыянальнай бяспекі. У сувязі з гэтым праектам закона прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у некаторыя з іх, паводле якіх на заканадаўчым узроўні замацоўваецца еўраатлантычная інтэграцыя і ўступленне ў НАТА як стратэгія замежнай палітыкі Украіны.

Народныя дэпутаты перакананыя , што прыняцце закона прывядзе да актывізацыі супрацоўніцтва паміж Украінай і НАТА і будзе спрыяць узмацненню нацыянальнай бяспекі.

Украінскія дэпутаты збяруцца на галасаванне ў сесійнай зале парламента 11 сакавіка.

Паводле паведамлення мясцовых СМІ , Украіна і НАТА на наступным тыдні правядуць сумесныя вучэнні. Раней меркавалася , што яны пройдуць летам ці восенню , аднак бакі вырашылі перанесці вучэнні з-за напружанай сітуацыі ў Крыме / поўдзень Украіны / . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040