24 сакавіка ў Крыме пачынаецца афіцыйны зварот расійскага рубля
  2014-03-24 14:39:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамляе "Інтэрфакс-Украіна", 24 сакавіка ў Крыме пачынаецца афіцыйны зварот расійскага рубля.

Прадстаўнік мясцовай адміністрацыі паведаміў, што пачынаючы з 24 сакавіка для здзяйснення плацяжоў можна будзе выкарыстоўваць ўкраінскую грыўню разам з расійскім рублём. Пераход насельніцтва на выкарыстанне рубля будзе праходзіць планамерна, аднак досыць хутка.

Старшыня Банка Крыму Мікалай Барылюк паведаміў у нядзелю, што сумесны зварот грыўны і рубля будзе доўжыцца да 1 студзеня 2016 года, у манетарнай сістэме часова будуць выкарыстоўвацца абедзве валюты. М. Барылюк адзначыў , што ў далейшым расійскі рубель стане адзінай валютай на тэрыторыі Рэспублікі Крым , і зарплаты, пенсіі і стыпендыі таксама будуць выплачвацца ў рублях. Расійскі рубель паступова заменіць украінскую грыўню .

Адміністрацыя Крыма паабяцала стрымаць спекуляцыйную актыўнасць і забяспечыць стабільны абменны курс грыўны да рубля. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040