Беларусь гатова вырабляць уласныя сучасныя ўзбраенні абароннага профілю
  2014-04-03 11:30:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь гатова вырабляць уласныя сучасныя ўзбраенні абароннага профілю , заявіў у сераду прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка , наведваючы Авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідара .

Прадпрыемства арыентавана на рамонт баявой авіяцыйнай тэхнікі - самалётаў Су -17 , Су -25 , Су - 27 , МіГ-29 , верталётаў Мі -8 і Мі -24. Акрамя таго , спецыялісты асвоілі рамонт паветраных судоў грамадзянскага прызначэння. Наведваючы завод , А. Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на пытаннях развіцця завода , а таксама ўсяго ваенна-прамысловага комплексу. Пры гэтым сучаснае айчыннае ўзбраенне павінна паступаць у беларускае войска для ўмацавання абараназдольнасці дзяржавы .

Кіраўнік Беларусі адзначыў неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва з Украінай у сферы ваенна-прамысловага комплексу. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040