Больш за 26 тыс. унікальных старажытных кітайскіх кніг выстаўлена ў Пекіне
  2014-05-05 13:54:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэдкая калекцыя старажытных кітайскіх кніг, частка якіх выйшла ў свет яшчэ ў дзясятым стагоддзі, выстаўлена ў бібліятэцы Пекінскага ўніверсітэта.

Сярод экспанатаў – каштоўныя паасобнікі, складзеныя падчас праўлення дынастый Сун, Юань, Мін і Цін (з 907 па 1840 гг.), паведаміў прадстаўнік бібліятэкі.

Унікальныя кнігі, у тым ліку філасофскія, гістарычныя, класічныя і літаратурныя творы, былі набыты ў 2013 годзе ў японскага мастацкага музея за 17,6 млн долараў. Сродкі на іх куплю прадастаўлены Пекінскім універсітэтам і цэнтральным урадам Кітая.

Як стала вядома, у пачатку 20-га стагоддзя кітайскі калекцыянер, які сутыкнуўся з недахопам сродкаў, прадаў частку сваёй калекцыі прадпрымальніку з Японіі і заснавальніку музея.

Вернутая на радзіму калекцыя будзе захоўвацца ў бібліятэцы Пекінскага ўніверсітэта. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040