Кітайскі прадстаўнік заклікаў ААН адыграць яшчэ больш значную ролю ў антытэрарыстычнай барацьбе
  2014-05-29 16:07:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэрарызм -- вораг усяго чалавецтва, і ААН павінна адыгрываць яшчэ больш значную ролю ў барацьбе з ім. Пра гэта заявіў у сераду намеснік пастаяннага прадстаўніка Кітая пры ААН Ван Мінь.

28 мая адбылося сумеснае пасяджэнне Антытэрарыстычнага камітэта СБ ААН , Камітэта СБ па прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і Камітэта СБ па санкцыях супраць "Аль-Каіды". На ім з прамовай выступіў Ван Мінь, адзначыўшы што нядаўнія акты тэрору і гвалту ў Нігерыі і Кітаі ў чарговы раз сведчаць аб тым , што тэрарызм у любой яго праяве , незалежна ад матываў, месца і асобы тых, хто звяртаецца да яго метадаў - сур'ёзнае злачынства. Тыя, хто здзейснілі такое, не могуць пазбегнуць пакарання. Міжнароднай супольнасці варта праявіць " нулявую памяркоўнасць " у дачыненні да тэрарызму , сепаратызму і экстрэмізму , неабходна выказаць недвухсэнсоўны пратэст , нанёсшы па іх рашучы ўдары .

На думку прадстаўніка Кітая, ААН павінна адыграць яшчэ больш значную ролю ў барацьбе з тэрарызмам , выступіць супраць падвойных стандартаў , прыкласці намаганні да таго , каб міжнародная супольнасць узмацніла ўзаемадзеянне ў рамках антытэрарыстычнай барацьбы ў адпаведнасці з асноўнымі мэтамі і прынцыпамі Статута ААН , асноўнымі нормамі міжнародных адносін.

Ван Мінь таксама адзначыў , што кітайскі бок супраць таго, каб тэрарызм асацыяваўся з той ці іншай дзяржавай , нацыяй альбо рэлігіяй - неабходна актывізаваць міжцывілізацыйны дыялог, шляхам комплексных мер дамагчыся ліквідацыі тэрарызму. Пры гэтым, міжнародная супольнасць павінна праявіць павышаную пільнасць , бо экстрэмісцкія групоўкі і тэрарысты могуць прымяняць новыя інфармацыйныя тэхналогіі для правакавання беспарадкаў , найму ўдзельнікаў тэрактаў, іх фінансавання і планавання.

Кітайскі прадстаўнік нагадаў , што тэрарысты "Усходняга Туркестана" на чале з групоўкай "Ісламскі рух Усходняга Туркестана" - самая сур'ёзная тэрарыстычная пагроза для бяспекі Кітая. Кітайскі ўрад распачне рашучыя меры па барацьбе з тэрарыстамі - улады КНР поўныя рашучасці і ўпэўнены ў паспяховай перамозе ў барацьбе з гэтымі экстрэмістамі .

Ван Мінь таксама адзначыў , што кітайскі бок працягне прымаць актыўны ўдзел у міжнародным антытэрарыстычным супрацоўніцтве ў рамках СБ ААН , наносячы эфектыўныя ўдары па тэрарызму. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040