Дэлегацыя найбуйнейшага ў свеце кітайскага дзяржаўнага музея імператарскага палаца Гугун наведала з афіцыйным візітам Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Госці пазнаёміліся з галоўнымі музейнымі заламі і лепшымі калекцыямі твораў мастацтва. Таксама прадстаўнікам Кітая была прадстаўлена экспазіцыя старажытнага кітайскага мастацтва, якая вось ужо паўстагоддзя складае фонды Нацыянальнага музея Беларусі.
Цэнтральнай падзеяй сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж вядучымі музейнымі ўстановамі дзвюх краін. - 0 -