Беларусь, Расія і Казахстан пачынаюць сумесную падрыхтоўку спецыялістаў для развіцця азіяцкага вектара супрацоўніцтва
  2014-06-19 14:01:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь, Расія і Казахстан пачынаюць сумесную падрыхтоўку спецыялістаў для развіцця азіяцкага вектара супрацоўніцтва. Пагадненне аб стварэнні Еўразійскай асацыяцыі выкладчыкаў кітайскай мовы падпісана ў Маскве. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.

Новы еўразійскі праект мае намер займацца прасоўваннем і папулярызацыяй кітайскай мовы ў краінах СНД. Вядучыя лінгвістычныя ВНУ дамовіліся аб абмене выкладчыкамі, аб сумеснай працы над навучальнымі дапаможнікамі, распрацоўцы адзіных адукацыйных праграм. Асобны факультэт кітайскай мовы ў хуткім часе будзе адкрыты і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце / МДЛУ /.

"Супрацоўніцтва з КНР зараз ідзе вельмі актыўна і паспяхова. Самы свежы прыклад - гэта аказанне дапамогі кітайскімі спецыялістамі ў падрыхтоўцы да ЧС па хакеі, была адкрыта гасцініца, кітайскія спецыялісты ўдзельнічаюць у рэканструкцыі многіх прадпрыемстваў, у прыватнасці, Бярозаўскай ГРЭС, актыўна будуецца кітайскі індустрыяльны парк. А гарантыя любога паспяховага супрацоўніцтва - гэта ўменне гаварыць на адной мове, краіне патрэбны спецыялісты, якія будуць добра размаўляць па-кітайску, будуць суправаджаць лінгвістычна гэта супрацоўніцтва ", - заявіла Алена Бяценя, прарэктар па вучэбнай рабоце МДЛУ. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040