Лі Кэцян прыняў удзел у сустрэчы гандлёва-прамысловых колаў Кітая і Вялікабрытаніі
  2014-06-19 14:02:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прысутнічаў на сустрэчы гандлёва-прамысловых колаў Кітая і Вялікабрытаніі.

Лі Кэцян паведаміў, што дзве краіны падпісалі шэраг пагадненняў аб узаемавыгадным супрацоўніцтве, яшчэ больш паглыбілі гандлёва-эканамічныя адносіны. Умацавана супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі і хуткасных чыгунак; бакі паведамілі аб стварэнні ў Лондане банкаўскага цэнтра юаневых разлікаў, які будзе весці прамыя здзелкі ў юанях і фунтах стэрлінгаў. Гэта не толькі яшчэ больш умацуе статус Лондана як міжнароднага фінансавага цэнтра, але і акажа садзейнічанне інтэрнацыяналізацыі юаня, паспрыяе лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый. Пашыраны гуманітарныя абмены, што дапаможа далейшаму ўмацаванню сацыяльнай асновы кітайска-брытанскіх адносін.

Лі Кэцян падкрэсліў, што адносіны Кітая і Вялікабрытаніі, асабліва гандлёва-эканамічныя сувязі, з'яўляюцца ўзаемавыгаднымі.

Прадстаўнік урада Вялікабрытаніі, міністр фінансаў Джордж Осбарн адзначыў, што Вялікабрытанія і Кітай – важныя партнёры. Кітайская палітыка рэформ і адкрытасці аказвае глыбокае ўздзеянне на свет, падштурхоўвае развіццё брытанска-кітайскіх адносін. Візіт Лі Кэцяна ў Вялікабрытанію прынёс багатыя вынікі. Брытанскі бок мае намер прыкладаць сумесныя намаганні для далейшага пашырэння маштабаў гандлю і інвестыцый. Вялікабрытанія запрашае кітайскія прадпрыемствы нарошчваць інвестыцыі і сумесна асвойваць рынкі трэціх краін. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040